26 кастрычніка 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Ільіча Шкапіча (1952), дзяржаўнага дзеяча, ганаровага чыгуначніка
Сцяпан Ільіч Шкапіч нарадзіўся 26 кастрычніка 1952 г. у в. Беразляны Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Працоўную дзейнасць пачаў у 1975 г. на пасадзе дзяжурнага па станцыі Брэст-Усходні.
12 лютага 2022 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Першукевіча (1912–1980), чыгуначніка, Героя Сацыялістычнай Працы (1943)
Іван Пятровіч Першукевіч нарадзіўся 12 лютага 1912 г. у в. Пятрэвічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Першую сусветную вайну сям’я Першукевічаў з бежанцамі падалася на ўсход і спыніліся ў г. Оршы. Тут прайшло дзяцінства Івана, тут ён пачаў працоўны шлях мулярам, узводзіў у Оршы дамы.
15 мая 2022 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця музея чыгуначнай тэхнікі ў г. Брэсце (2002), установы Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі
Брэст — важны чыгуначны вузел на магістралі Варшава – Масква. У горадзе вырасла не адно пакаленне чыгуначнікаў, якія любяць сваю справу, шануюць чыгуначную тэхніку. У гады перабудовы ветэран-чыгуначнік Аркадзь Віктаравіч Прывецень сабраў групу энтузіястаў і стаў збіраць у лакаматыўным дэпо Брэст старую тэхніку, рамантаваць яе па магчымасці.
2021 г. — 65 гадоў з дня адкрыцця Дома культуры чыгуначнікаў Брэсцкага аддзялення чыгункі (1956)
Дом культуры чыгуначнікаў Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў створаны ў 1948 г. У 1956 г. адкрыты ў перабудаваным памяшканні кінатэатра па вул. Кіжаватава, 9/1, які быў уладкаваны ў будынку былога касцёла, закрытага на пачатку 1950-х гг. Касцёл Сэрца Іісуса быў пабудаваны ў 1932 г. па праекце брэсцкага архітэктара Юзафа Баранскага.